Паважаныя сябры!

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае вас на выставу жывапісу

Таямнічы свет мастацтва” з фондаў музея. На выставе вы зможаце ўбачыць творы як нашых знакамітых мастакоў – членаў Саюза мастакоў Беларусі (М. Сеўрука, Я. Ждана, Ул. Клімушкі,Ул. Шаркова) так і работы самадзейных аўтараў (Міхаіла і Марыны Канавалавых, С. Дашко, Б. Сканечнага, В. Данілава, Д. Шчаснага, Ж. Барадзея). Дзівосныя краявіды роднай зямлі, памятныя мясціны, помнікі культуры і архітэктуры Нясвіжа натхнілі улюбёных у прыгажосць мастакоў на стварэнне адмысловых твораў.

Шчыра запрашаем наведаць выставу, якая будзе доўжыцца да 30 ліпеня 2017 г.

DSCI4225 DSCI4226 DSCI4227 DSCI4228 DSCI4232 DSCI4236

Belarusian BE English EN Russian RU