Прывезлі нас з Баранавіч на дзвюх грузавых аўтамашынах у поўдзень. Перад домам камендатуры нас выстраілі у тры рады – мужчын асобна ад жанчын — і пратрымалі так да вечара. Вышаў высокі таўстапузы эсэсавец з цыгарай у зубах. Гэта быў шэф лагера Іоган Іорн. Зірнуў на нса, сеў у машыну і паехаў.Потым арыштаваных пачалі выклікаць па чарзе ў камендатуру. Першай была выклікана маладая настаўніца. Бегчы трэба было хутка. Праз хвіліну да нашага слыху данесліся з камендатуры раздзіраючыя душу крыкі, а праз некалькі хвілін настаўніцу выштурхнулі два п’яныя раз’юшаныя бандыты-эсдоўцы. Настаўніца была ўся пабіная, акрываўленая, сукенка на ёй падзёртая. За ёю паследавалі іншыяі, нарэшце, дайшла чарга да мяне. Выйшаў з камендатуры павел Чайкоўскі і назваў маё прозвішча. Ён быў апрануты ў формуфашысцкай арганізацыі СБМ (саюз беларускае моладзі). Мяне ўштурхнулі ў маленькі белы пакойчык, у якім сядзела 9 эсдоўцаў: два немцы, іншыя ў нямецкай уніформе СД здраднікі беларускага народа. На сцяне, як каўбаса ў мясным магазіне, віселі гумавыя дубінкі рознай велічыні. Адзін дзяцюк спытаў маё прозвішча, імя, год нараджэння, выравызнанне, нацыянальнасць і спецыяльнасць. Калі ён даведаўая, што я беларускі паэт, зусім раз’юшыўся.
— Га! Беларускі паэт! У сваіх вершах бальшавікоў выхваляў! – закрычаў эсдовец.
Прыйшоў немец-перакладчык Німэн і, пагражаючы кулаком, сычэў па-руску:
— Што вы тумаетэ, што прытут польшэвікі? Мошэт быт оні і прытут, но мі вас тут ні отнофо не оставім!
— Пасля прыйшоў ва ўніформе лейтэнанта СД камендант лагера Мікалай Калько. Немец Варэнбург, намеснік шэфа Слонімскага СД, сказаў ямк па-руску:
— Палюбуйцеся, пан лейтэнант: беларускі паэт!
— Беларускі паэт? Як прозвішча? – спытаў Калько.
— Новік-Пяюн! – адказаў я.
— Як імя? – зноў спытаў Калько.
— Сяргей.
— Тады Калько маланкава ўдарыў мяне кулаком у ніжнюю сківіцу і разбіў яе.
Я паваліўся ад неспадзяванага ўдару і стукнуўся патыліцай аб дзверы. Дзверы адчыніліся і я ўпаў. Адтуль, з калідору, пасыпаліся на мяне ўдары гумавымі кручанымі дубінкамі, якія па галаве наносілі мне два аграмадныя бамбізы. Затым прыступілі да “працы” два немцы: Варэнбург і белабрысы малады эсэсавец з бясколернымі вачыма і дзвюма ордэнскімі стужкамі на мундзіры. Белабрысы немец паказаў рукой на гумавыя дубінкі, а Варэнбург сказаў яму:
— Цу швэр! (Цяжэйшыя)
Як гаспадары малоцяць на таку жыта, так малацілі мяне дубінкамі фашысты. Я не вымівіў ні гука. Яны падымалі мяне і зноў білі і тау пяць разоў. Толькі пад канец міжвольна вырваўся з грудзей нечалавечы крык.
— Ага! Заспяваў! – са здекам усклікнулі вылюдкі.
Нарэшце мяне, збітага, выштурхнулі на калідор, дзе стаяла два п’яныя бандыта з вялізнымі гумавымі дубінкамі. Яны таксама накінуліся н мяне. На ганку адзін чубаты эсдовец зрабіў у мяне вобыск. Ён біў мяне кулакамі ў грудзі, жывот, плечы. Не адшукаўшы нічога, эсдовец спрабаваў падсунуць мне ў кішэню пяро, а ч заўважыў і сказаў:
— Я такім пяром не пішу!.
— А, прыкмеціў! – злосна закрычаў бандыт.
Артыст эстраднага тэатра Павел Карасеві не вытрымаў катаванняў і застаўся на падлозе мёртвым. Яго загадалі вынесці на панадворак, а нас прымусілі глядзець на акрываўены труп на працягу паўгадзіны. Калі “прыём” усім асуджаным быў закончаны, перад намі адчыніліся вароты з калючага дроту і нас усіх загналі ў лагер.
Тут камендант лагера Калько даў нам загад нашыць па дзве палоскі з белага палатна(2 сантыметры на 10 сантыметраў) на спіну, грудзі і правае сцягно. Тэрыторыя пагнра была засыпана пяском так, што аніводная траўка не расла на падворку. Жанчын загналі ў барак, а мужчын выстраілі адзін за адным уздоўж агароджы з калючага дроту, праз які быў праведзены ток высокага напружання. Сонца хілілася да захаду. Вось з жаночага бараку выйшла прыгожая жанчына з доўгімі каштанавымі валасамі. Яна была апранутая ў сінюю, як васількі сукенку з белым каўнерыкам. На грудзях і спіне былі белыя палоскі. На нагах былі чорныя аксамітныя туфлі.. У руках жанчына трымала парожнюю кансервавую банку. Праходзячы міма мяне , жанчына азірнулася і сказала:
— Добры дзень, Сярожа!
Я не пазнаў яе. Жанчына падышла да мяне.
— Добры дзень, Сярожа!… Не пазнаў? Я — Ліда!
— Добры дзень, Лідачка! – адказаў я. –Вось дзе лёс судзіў нам сустэцца!
Гэта была Лідзія Аляксандраўна Хільтава(Валасовіч), з якою ў дзяцінстве я вучыўся і сябраваў. Ёй нехта сказаў, што мяне прывезлі, паказалі, дзе я стаю.Ліда сказала, што яна ў лагеры з мужам – свяшчэннікам Георгіем Хільтовым. Больш пагаварыць не ўдалося, бо набліжаўся кат Юзэф Прончак, агідны тып са шрамам на звярынай мордзе. Падчас белапольскай акупацыі Прончак быў наглядчыкам у Слонімскай турме. У руках ён заўсёды меў нагайку “казіную ножку” з зашытым на раменным канцы свінцом. Потым Лідзія і Георгій Хільтовы мне расказалі наступнае: свяшчэнніка
Георгія Хільтова схапілі ў Клецку каля царквы, калі ён ішоў на маленне.
Лідзію арыштавалі пасля мужа.
За два тыдні да майго прыбыцця ў Калдычэва свяшчэнніка Блячынскай праваслаўнай царквы Клецкага раёна Мінскай вобласці Мікалая Хільтова прывязалі да жалезнага ложка, расклалі пад ім агонь і спалілі жыўцом. Яго жонку Наталію Іванаўну расстралялі.
Працяг будзе

Belarusian BE English EN Russian RU