Мінула 18 гадоў з часу крывавай расправы над нявінными ахвярами Калдычэўскага лагера смерці. І зноў давялося варушыць старое.
9-га сакавіка 1962 года на судзе ваеннага трыбунала ў горадзе Баранавічы я сустрэў чатырох катаў з ліку тых, што лютавалі ў Калдычэве ў 1944 годзе.
Вось яны чалавекападобныя істоты: Калько, Сянкевіч, Кухта і Каралевіч сядзяць на лаве падсудных і прабуюць прыкінуцца рахманымі ягняткамі.
Як люты звер, з-пад ілба свідруе мяне злоснымі вачыма Калько і, мабыць,Продолжение воспоминаний белорусского поэта Сергея Новика-Пеюна «У Калдычэўскім пекле”. шкадуе, што выпусціў мяне з сваіх кіпцюроў жывым і не прыкончыў у Калдычэве ў 1944 годзе.
На працягу 6 дзён тысячы людзей слухаюць працэс у вялізнай зале. Тысячы людзей стаяць ля рэпрадуктараў каля дома і сочаць за працэсам. Шмат блізкіх ім людзей загінула ад рук гэтых пачварных бандытаў. Некаторыя самі вынеслі страшэнные пакуты ў лагеры смерці. Адзін за адным выступаюць пацярпеўшыя.
Сцяпан Канстанцінавіч Царук:
У лагер нас забралі разам з сястрой. Выклікалі на допыт і задаюць вам, падлеткам, пытанне:
— Камуністы?
— Не.
— Не прызнаецеся?!
І пачаліся катаванні. Мяне прымусілі пакласці кісці рук на стол і два каты пачалі біць па іх дубінкамі. Потым білі па галаве… у прытомнасць я прыйшоў у турэмнай камеры. Сястра пасля катаванняў захварэла і больш ніколі не паднялася. Памятаю маладога вязня-настаўніка. Ён хацеў уцячы з лагеру, але каты злавілі яго. У той дзень я працаваў недалёка ад кухні. Да мяне падышоў Мядзенік і сказаў:
— Ідзі паглядзі, якое сёння варыцца мяса!
Я падышоў да катла і ўбачыў там чалавечую ступню. Я страціў прытомнасць. Пазней мне сказалі, што гэта была нага таго маладога настаўніка, які хацеў уцячы з лагеру…
Валянціна Антонаўна Ізвекава:
У 16 гадоў я трапіла ў лагер. Не магу ўспамінаць тых звяроў, якія арудавалі там. Вельмі многа гора давялося перанесці з-за іх мне і сотням нашах людзей.
…У маленькай душнай камеры з трохпавярховымі нарамі нас, вязняў, было 18. Кожны дзень мы выконвалі цяжкую, знясільваючую працу: здабывалі торф, выбіралі бульбу, мясілі гліну… Каты не маглі доўга трымаць людзей у лагеры: ад нечалавечых умоваў жыцця людзі знемагалі і не здольны былі працаваць. Тады забойцы адпраўлялі іх на смерць.
…Сярод нас была дзяўчына-настаўніца Марыя. У нядзелю яе выклікалі на допыт, а нас пагналі глядзей кару. Мы бачылі, як ірвалі яе на кавалкі рыжыя сабакі, выдрэсіраваныя Сянкевічам, чулі, як яна прасіла бандытаў не забіваць яе, але яны яе закатавалі. Потым пачалі катаваць 18-гадовую Мілю Радкевіч. Пальцы яе рук закладывалі ў дзверы і ламалі іх. На галаве рвалі валасы, на спіне выпальвалі мяса. Калі Міля траціла прытомнасць, яе аблівалі халоднай вадой і зноў працягвалі каттаваць… Праз два дні Міля памерла.
…Вялікімі групамі людзей выганялі да месца масавага расстрэлу – ва ўрочышча Міхноўшчыну і ў лес, што кала Арабаўшчыны. Дайшла чарга і да жанчын нашай камеры. Усім загадалі раздзецца, звязалі рукі дротам. Адна дзяўчына пасаромелася скінуць ніжнюю бялізну. Забойца штыком распароў яе кашулю і ўсю акрываўленую пагнаў на расстрэл. Разам з многімі няшчаснымі жанчынамі на кару смерці ішлі маленькія дзеці. Была сярод нас і цяжарная жанчына Ядзвіга Сенчык, настаўніца з Слоніма. Каля ямы каты загадалі ёй скінуць з сябе бялізну і доўга пацяшаліся над ёй. Потым штыком распаролі жывот і дасталі плод. Знявечанае, акрываўленае цела кінулі ў яму, у якой рухаліся яшчэ жывыя, пакрытыя крывавай пенай, людзі.
Самае дарагое ў чалавека – жыццё. У лагеры людзі даводзіліся да такога стану, калі яны жыць не жадалі, яны баяліся ждыць і хацелі хутчэй памерці…
Фёдар Вікенцьевіч Шумейка:
Усе зверствы, якія тварыліся ў лагеры, перадаць немагчыма, цяжка паверыць, што ўсё гэта тварылі людзі.
Памятаю маладую жанчыну, якую пасля допыту галаварэзы прывалаклі ў камеру і кінулі ў кут. Праз некаторы час, сабраўшы апошнія сілы, жанчына прамовіла:
— Людзі, паглядзіце, што яны са мной зрабілі. Гэта ж нашы землякі беларусы. У якіх душагубаў яны ператварыліся…
Так, яны нарадзіліся і гадаваліся ў Беларусі. Але беларусамі іх назваць нельга, яны даўно страцілі і нацыянальнае і наогул чалавечае аблічча. Сапраўдныя беларусы змагаліся на франтах Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах…
Міхаіл Фёдаравіч Хмяльніцкі:
Добра памятаю доктара Уладзіміра Тарасавіча Лукашэню, 92-гадовага свяшчэнніка Аляксандра Валасовіча. Мы сядзелі ў адной камеры.
…Калі гітлераўцы прыйшлі ў Баранавічы, доктара-тэрапеўта Лукашэню выклікалі ў СД, прапанавалі супрацоўнічаць з акупантамі. Уладзімір Тарасавіч наадрэз адмовіўся. Яго кінулі ў Калдычэўскі лагер. За тое, што ён любіў людзей і ўсяляк дапамагаў хворым зняволеным, Уладзіміра Тарасавіча па-зверску закатавалі. Расстралялі ў лагеры і Аляксандра Валасовіча.
І здраднікі-каты прызнаюць сваю цяжкую віну первд савецкім народам і Радзімай, цынічна расказваюць аб тым, як катавалі і забівалі свае ахвяры.
Пасля маіх паказанняў суддзя спытаў падсуднага Калько, чым ён разбіў мне сківіцу?
Калько адказаў:
— Кулаком!
Суддзя зноў спытаў падсуднага Калько, ці правільна я даў паказанні.
І Калько прызнаўся:
— Сведка сказаў праўду. Там было яшчэ горш! Калдычэва – гэта была яма смерці!
Прызналіся ў сваіх злачынствах і Сянкевіч, і Кухта, і Каралевіч.
Каты атрымалі па заслугах. Але кроў замучаных у Калдычэве 22 тысячаў бязвінных ахвяраў кліча да помсты. За мяжой схаваліся здраднікі, забойцы, якія яшчэ ходзяць па зямлі непакараныя, ды нідзе ім не схавацца. І іх не міне заслужаная кара.
Калдычэве было 2 немцы – шэф Іоган Іорн і яго намеснік і 300 здраднікаў – беларусаў, украінцаў, палякаў.
Мінула 26 гадоў з часу апошняй расправы з невінаватымі ахвярамі Калдычэўскага лагеру смерці. 22 тысячы чалавечых жыццяў у неймаверных пакутах абарвалася там.
Вечная слава мучанікам!
Мірнае сонца свеціць зараз над нашай Радзімай. Новым шчасцлівым жыццём жывуць мясціны, адно імя якіх па волі злоснага і недарэчнага лёсу прымушала жахацца. Сярод іх – і Калдычэва пад Баранавічамі і Петралевіцкая гара ў Слоніме.

“Людзі, будзьце пільнымі! Людзі, не бойцеся! Вырвіце з рук вар’ятаў меч, які яны зноў заносяць над светам, — нібы гавораць сёння загінуўшыя. Дзеля ўсмешак дзяцей, дзеля светлага дня, дзеля нашай памяці БАРАНІЦЕ МІР!”

Сяргей Новік-Пяюн, паэт, былы вязень лагера смерці Калдычэва

Belarusian BE English EN Russian RU